Государственное учреждение образования "Детский сад № 6 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Детский сад № 6 г. Борисова"

телефон: 76 05 96
222120, г. Борисов, ул. Труда, 92

Дзень роднай мовы

22.02.2024
Дзень роднай мовы

21 лютага у нашым садзе прайшоў Дзень роднай мовы пад дэвізам «Гучы, роднае слова!» Яго мэта – папулярызацыя беларускай мовы сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу; узбагачэнне моўнага запасу выхаванцаў; развіццё дыялагічнага і маналагічнага маўлення на беларускай мове; выхаванне пачуцця любові і зацікаўленасці да роднага слова.

У гэты дзень адбылося  шмат  цікавых мерапрыемстваў:

– “Падарожжа па беларускіх народных гульнях”;
–
“Час беларускай мастацкай літаратуры і фальклору” – літаратурная хвілінка, чытанне вершаў, казак і апавяданняў;
– час тэатру
“У тэатр гуляем – мову развіваем!” – драматызацыя беларускай народнай казкі “Як курачка пеўнiка ратавала”,

– «Разам гуляем - мову вывучаем» – дыдактычная  гульні;
– выстава «Беларускія пісьменнікі – дзецям».

Выхаванцы атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа. Дзень роднай мовы – нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай!
 

Версия сайта для слабовидящих