Государственное учреждение образования "Детский сад № 6 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Детский сад № 6 г. Борисова"

телефон: 76 05 96
222120, г. Борисов, ул. Труда, 92

Новыя словы тыдня!

29.10.2026
Новыя словы тыдня!

У нашым дзіцячым садзе працягваецца рэалізацыя напрамку “Словы тыдня” тэматычнай акцыі “Скарбонка роднага слова”.

На гэтым тыдні выхаванцы старшых груп №3, №7 адправіліся ў захапляльнае падарожжа па свеце беларускай мовы. Мы знаёміліся з вельмі важнымі і цікавымі словамі, якія кожны беларус выкарыстоўвае ў штодзённым жыцці: «рэшта», «чарга» і «торба».

Як мы іх вывучалі?  Кожнае слова дзеці асвойвалі праз цікавы заданні і жывыя сітуацыі і праз гульню ў сапраўдную краму!

Дзеці даведаліся, як важна быць ветлівымі і цярплівымі. Мы вучыліся стаяць у чарзе, паважаючы адзін аднаго. Замест звычайных пакетаў нашы пакупнікі складвалі свае тавары ў прыгожую экалагічную торбу. Маленькія пакупнікі вучыліся лічыць грошы і правільна забіраць рэшту ў прадаўца.

Нашы маленькія знаўцы мовы выдатна справіліся з усімі ролямі!

Выхаванцы сярэдняй групы  знаёміліся з чароўнымі беларускімі словамі — КАВА і ГАРБАТА. Дзеці разгледзелі выявы гэтых напояў, даведаліся, з чаго іх гатуюць, параўналі колер і водар. Выхаванцы высветлілі, што гарбату заварваюць з чайнага лісця, а кававыя зярняты спачатку абсмажваюць і здрабняюць. Новыя словы дзеці паўтаралі ў размове і вучыліся правільна ўжываць іх у сказах, таксама выхаванцы рабілі аплікацыю па тэме. Акцэнтавалі ўвагу, што гэтыя напоі п’юць дарослыя, а дзецям лепш прапаноўваць ваду, сок ці дзіцячую гарбату.

Нашы малышы з другой малодшай групы знаёміліся з новым цікавым беларускім словам — «вока».

У такім узросце дзеці найлепш вучацца праз гульню. Мы глядзеліся ў люстэрка і разглядалі, якога колеру нашы вочкі. Шукалі вочы ў любімых цацак — мішак, лялек і зайчыкаў. Гулялі ў гульню «Хаваюцца вочкі» (заплюшчвалі і расплюшчвалі іх). Вучыліся паказваць, дзе вока правае, а дзе — левае.    

 

Версия сайта для слабовидящих