Ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіць рэалізацыя штотыдневай тэматычнай акцыі “Скарбонка роднага слова” у другой малодшай, сярэдняй і старшых групах, у рамках якой рэалізуецца напрамак “Слова тыдня”: кожны чацвер усе формы работы з выхаванцамі прысвечаны аднаму слову.
На працягу дня з дзецьмі арганізаваны гутаркі, дыдактычныя гульні, чытанне твораў мастацкай літаратуры, творчыя работы, што садзейнічала развіццю маўлення выхаванцаў.
15 кастрычніка тэматычная акцыя была прысвечана слову “матуля” у другой малодшай группе, словам “бацькі, сваякі” – у сярэдняй групе, словам “продкі, нашчадкі, радавод” – у старшых групах.